АКТ аб тлумачэньні Разьдзелу VI Канстытуцыі Вейшнорыі
З прычыны надзвычайнай важнасьці працэдуры Канстытуцыйнах правак, у мэтах дэталёвага апісаньня парадку прыняцьця паправак да Канстытуцыі Вейшнорыі
Сойм-ІІ Вейшнорыі ЗАЦЬВЯРДЖАЕ:
1) Зьмяненьні і дапаўненьні (рас. изменения и дополнения) - зьяўляюцца раўназначнымі папраўкамі, могуць вылучацца на разгляд паасобку, ці разам.
2) Кожная папраўка выносіцца на галасаваньне Сойму.
3) У выпадку колькасьці галасоў "ЗА" папраўку ня меньш 50%+1 ад поўнага складу Дэпутатаў Сойму папраўка да Канстытуцыі прымаецца адразу.
4) У выпадку простай большасьці ад прагаласаваўшых, але меньшай за 50%+1 ад поўнага складу Дэпутатаў - папраўка выносіцца на Рэфэрэндум.
5) У выпадку меньшасьці пададзеных за папраўку галасоў ад прагаласаваўшых Дэпутатаў - папраўка адхіляецца.