Закон Рэспублiкi Вейшнорыя "Аб Міністэрстве Інфармацыйнай палітыкі"

З пляцоўкі Вейшнорыя
Перайсці да: рух, знайсці

Новая рэдакцыя - прынятая Соймам-ІІ (Сэсыя-2) 22.01.2019

Дадзены Закон адмяняе закон "Про Міністерство інформаційної політики Вейшнориї" № 72/C1-5-6 от 17.06.2018.

Раздел I. Структура Міністэрства інфармацыйнай палітыкі (далей МінІнфарм) і агульныя прынцыпы ягонай працы

Артыкул 1. МінІфарм ачольвае Міністр, якога абіраюць грамадзяне Вейшнорыі паводле арганізаванага Соймам вольнага конкурсу ў адпаведнасьці з Законам «Аб Урадзе».

Артыкул 2. Міністр прапануе на зацьверджаньне Сойму Намеснікаў, самастойна прызначае Дарадцаў ды інфармацыйных агэнтаў ў тым ці іншым напрамку ў полі дзейнасьці МінІнфарм, каардынуе іхнюю дзейнасьць і нясе за яе адказнасьць.

Артыкул 3. На працягу 2 тыдняў пасля абраньня Міністр рыхтуе Праграму працы МінІнфарм на базе сваёй Канцэпцыі.

Артыкул 4. Аднаго разу на месяц Міністр абавязаны на працягу ня меньш як 1 гадзіны праводзіць публічную чат-канферэнцыю, а кожныя 3 месяцы падаваць у Сойм Справаздачы, якія ацэньваюцца на працягу 1 тыдня з моманту публікацыі Справаздачы Соймам і рэзыдэнтамі (жыхарамі).

Раздел II. Абавязкі МінІнфарм у онляйн-сфэры

Артыкул 5. Галоўнай задачай Міністэрства зьяўляецца распаўсюд інфармацыі аб Вейшнорыі і пастаяннае павелічэньне колькасьці актыўных Грамадзянаў, якія будуць прымаць удзел у жыцьці краіны.

Артыкул 6. Запрашэньне ў Вейшнорыю вядомых, актыўных і папулярных людзей, якія сваёй дзейнасьцю могуць прынесьці значную карысьць онляйн-рэспубліцы.

Артыкул 7. Высьвятленьне глябальных патрэбаў і збор стратэгічных прапановаў жыхароў Вейшнорыі, іхняя апрацоўка і сыстэматызацыя з наступнай перадачай ў Сойм, дзеля карэктыроўкі вэктараў разьвіцьця рэспублікі.

Артыкул 8. Раскрутка інтэрнэт-краіны на іншых рэсурсах і пляцоўках ды павелічэньне пазнавальнасьці Вейшнорыі, ейных дзяржаўных сымбаляў і культуры. Клопат пра пазытыўнае ўспрыманьне ідэі інтэрнэт-краіны.

Артыкул 9. Пашырэньне інфармацыйнага поля за межамі Вейшнорыі шляхам вызначэньня пэрспэктыўных інфармацыйных пляцовак і накіраваньня туды сваіх сталых інфармацыйных агэнтаў.

Артыкул 10. Усебаковае асьвятленьне жыцьцядзейнасьці інтэрнэт-краіны, шляхам напаўненьня інфармацыяй афіцыйных інфармацыйных рэсурсаў Вейшнорыі ў сацыяльных сэтках.

Раздел III. Абавязкі МінІнфарм у офляйн-сфэры

Артыкул 11. Каардынацыя альбо заахвочваньне правядзеньня офляйн-мерапрыемстваў, якія спрыяюць павелічэньню пазнавальнасьці Вейшнорыі і ейных дзяржаўных сымбаляў, пазытыўнаму ўспрыманьню ідэі інтэрнэт-краіны.

Артыкул 12. Арганізацыя распрацоўке дызайну і пашырэньня друкаваных матэрыялаў з сымболікай Вейшнорыі.

Раздел IV. Абавязкі МінІнфарм ў сфэры абароны нутранай інфармацыйнай прасторы

Артыкул 13. Распрацоўка і ўнясеньне на разгляд Сойму праграмных дакумантаў у галіне абароны інфармацыйнай прасторы Вейшнорыі ад зьнешняга ілжывага інфармацыйнага ўзьдзеяньня, калі такі ўплыў знойдзены.

Артыкул 14. Пільны маніторынг нутранай інфармацыйнай прасторы падчас агітацыйнай кампаніі, выбараў Сойму, Міністраў і Судзьдзяў Вейшнорыі, з мэтай выяўленьня варожых агэнтаў уплыву. Распрацоўка прапановаў для ТАП дзеля барацьбы зь імі.

Артыкул 15. Аналіз Fb- і вК- акаўнтаў рэзыдэнтаў на прадмет выяўленьня мультаводзтва і фэйкавых акаўнтаў, калі такія шкодзяць бясьпецы Вейшнорыі, распаўсюджваючы ілжывую інфармацыю, альбо створаныя дзеля ўплыву на вынікі выбараў у Вейшнорыі.


Законапраект падрыхтаваны Інтэлектуальным цэнтрам “Вірт-Рэал” сумесна з ЛДПВ

Асноўны ініцыятар і аўтар: Zmicier Magnus Rogacz - https://vie.today/#!profile/376

Праўкі, дапаўненьні: Дмитренко Віктор - https://vie.today/#!profile/9489